Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апякун Фёдара Мірзаянава Рэнэ Рошпэль: «Вы церпіце за крытыку ўраду»


Фёдар Мірзаянаў

Фёдар Мірзаянаў

Дэпутат нямецкага парлямэнту Рэнэ Рошпель, які апякуецца палітвязьнем Фёдарам Мірзаянавым, даслаў яму ліст са словамі падтрымкі. «Свабодзе» тэкст ліста пераслалі бацькі палітвязьня.

«Мы ўважліва сочым за сытуацыяй ў Беларусі. Я цягам 10 гадоў быў сябрам нямецка-беларускай парлямэнцкай групы дружбы і таму добра ведаю палітычную сытуацыю у вашай краіне. Хачу заклікаць маладых людзей у Беларусі быць палітычна актыўнымі, выступаць супраць несправядлівасьці і патрабаваць свайго права на дэмакратычныя выбары. Вашы бацькі, Фёдар, даслалі мне падрабязную інфармацыю пра вас і пра ўмовы, у якіх вы знаходзіцеся. Усё, пра што я даведаўся, немагчыма для людзей маёй краіны. Вы арыштаваны і асуджаны да зьняволеньня ў выніку несправядлівага судовага разьбіральніцтва.
Я жадаю вам, Фёдар, мужнасьці і сілы, каб перажыць ўсё гэта.
Вы пацярпелі і церпіце за крытыку ўраду. Вы і ваша сям’я перажываюць зараз ня лепшы час. Я жадаю вам, Фёдар, мужнасьці і сілы, каб перажыць ўсё гэта. Я быў бы вельмі рады атрымаць ад вас адказ і даведацца больш пра вашу сытуацыю ў калёніі», — піша ў сваім лісьце да Фёдара Мірзаянава дэпутат Бундэстагу Рэнэ Рошпэль.

Ці атрымаў гэты ліст палітвязень, невядома. Фёдара Мірзаяна, які асуджаны на 3 гады зьняволеньня за удзел у падзеях на Плошчы 19 сьнежня, утрымліваюць у івацэвіцкай калёніі. Вядома, што адміністрацыя калёніі двойчы прапаноўвала Фёдару Мірзаянаву прызнаць сябе вінаватым і напісаць прашэньне аб памілаваньні Аляксандру Лукашэнку, але малады чалавек адмовіўся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG