Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна» аддасьць вернутыя з КДБ кампутары ў дзіцячы дом


Праваабаронцам «Вясны» сьледчыя вярнулі 15 сыстэмных блёкаў, 5 ноўтбукаў, 2 нэтбукі і некалькі носьбітаў інфармацыі. Тэхніка была забраная падчас ператрусу ў офісе «Вясны», які прайшоў уначы 20 сьнежня 2010 году — ужо празь некалькі гадзін пасьля падзей на плошчы Незалежнасьці.

«Гэтай тэхнікай карысталіся назіральнікі за выбарамі. І хаця нам сказалі, што вярнулі тэхніку цалкам у працоўным стане, карыстацца ёй далей мы не рызыкнем, зь вядомых прычын. Таму зараз шукаем дзіцячы дом ці беларускую школу, якой бы маглі падараваць гэтую тэхніку», — паведаміў «Свабодзе» праваабаронца Ўладзімер Лабковіч.

Уладзімер Лабковіч нагадаў, што ў офісе «Вясны» 17 студзеня КДБ праводзіла яшчэ адзін ператрус, падчас якога таксама была забраная кампутарная тэхніка. «Гэтую тэхніку яшчэ не вярнулі», — зазначыў праваабаронца.
XS
SM
MD
LG