Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 верасьня на валютна-фондавай біржы прайшла пробная дадатковая сэсія. Афіцыйна курс, які ўсталяваўся на сэсіі, не паведамляюць. Між тым, паводле зьвестак удзельнікаў гандлю, курс склаў 9800 рублёў за даляр.

Дату правядзеньня сапраўднай дадатковай сэсіі на біржы не называюць, тлумачачы гэты тым, што яна яшчэ не прызначана. Між тым крыніцы не выключаюць, што яна будзе праведзеная 15 верасьня.

Паводле афіцыйных зьвестак рэзэрвы Нацыянальнага банку ў замежнай валюце складаюць 1 мільярд 796 мільёнаў даляраў, што незалежныя экспэрты ацэньваюць як недастатковыя для паўнавартасных інтэрвэнцый з мэтай паніжэньня курсу даляра.

Курс на сэсіі Беларускай валютна-фінансавай біржы 8 верасьня падняўся на 13 пунктаў і дасягнуў рэкорднай адзнакі 5232 рублі за даляр.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG