Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бардаўскі фэст «Аршанская бітва-2011» пройдзе ў новым фармаце


Аршанскія прыхільнікі беларускай бардаўскай песьні хочуць сабрацца разам увечары 10 верасьня на чарговы сьпеўны фэст. Аднак, пасьля міліцэйскіх разгонаў мінулых гадоў, ні месца сустрэчы, ні іншыя падрабязнасьці шырока не разгалошваюцца.

Юры Копцік
Адзін з актыўных удзельнікаў мінулых фэстаў, аршанскі гісторык Юры Копцік кажа, што фармат сёлетняй імпрэзы — «сяброўскія пасядзелкі», бо дужа рызыкоўна запрашаць гасьцей зь іншых рэгіёнаў, калі ёсьць відавочная небясьпека трапіць у міліцэйскі пастарунак за ўдзел «у несанкцыянаваным мерапрыемстве».

Бардаўскі фэст «Аршанская бітва» традыцыйна праходзіць у Аршанскім раёне непадалёк ад таго месца, дзе 8 верасьня 1514 году адбылася гістарычная Бітва пад Воршай. У гэтых мясьцінах сьпевакі і слухачы зьбіраюцца з 1992 году.

У апошнія гады мясцовыя міліцыянты спрабавалі сарваць ды забараніць імпрэзу: у 2007 годзе ў рэчцы Крапівенцы нібыта знайшлі міну, і супрацоўнікі міліцыі не прапускалі людзей з намётамі на звыклае месца. У 2008 годзе і пазьней міліцыянты затрымлівалі каардынатараў фэсту разам з гукаўзмацняльнай апаратурай і дровамі. У пастарунак ня раз звозілі і тых, хто прыехаў паслухаць сьпевы беларускіх бардаў — а з 1992 году тут выступілі ці ня ўсе тутэйшыя аўтары-сьпевакі, пачынаючы ад Андрэя Мельнікава, які быў адным з заснавальнікаў фэсту.

Сёлета поле, на якім традыцыйна зьбіраліся на начны бардаўскі канцэрт, проста ўзаралі. Таму было вырашана зьмяніць даўнюю традыцыю.

Але напярэдадні ўгодкаў Аршанскай бітвы мясцовыя актывісты прыяжджалі на традыцыйнае месца і добраўпарадкавалі тэрыторыю на беразе Крапівенкі, дзе ў памяць пра загінулых ваяроў пастаўлены вялікі драўляны крыж. А каля помніка-каменя з мэмарыяльнай шыльдай пра бітву пад Воршай усталявалі бел-чырвона-белы сьцяг.

Крыж у гонар загінулых ваяроў
Помнік-камень на Крапівенскім полі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG