Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Натальля Радзіна атрымала палітычны прытулак у Літве


Натальля Радзіна

Натальля Радзіна

Дэпартамэнт у справах міграцыі Літоўскай Рэспублікі вырашыў даць палітычны прытулак рэдактарцы сайту charter97.org Натальлі Радзінай.

Задаволіць прашэньне журналісткі Дэпартамэнт заклікала, у прыватнасьці, Міністэрства замежных спраў Літвы.

"Я ўдзячная ўладам Літвы за прадстаўленьне палітычнага прытулку. Упершыню за 14 гадоў працы беларускім незалежным журналістам я адчуваю сябе ў бясьпецы. Аднак эмігрантам сябе не лічу і маю намер вярнуцца ў Беларусь адразу ж пасьля зьмены сытуацыі", — заявіла Натальля Радзіна БелаПАН.

4 жніўня Натальля Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Літве.

Яна ўцякла зь Беларусі 31 сакавіка.

Радзіну вінавацілі ў датычнасьці да падзеяў 19 сьнежня 2010 году.

26 жніўня стала вядома, што крымінальная справа супраць яе спынена.
XS
SM
MD
LG