Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Парлямэнцкія выбары ў Беларусі могуць прайсьці ў сярэдзіне верасьня 2012-га


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

"Апошняя магчымая дата парлямэнцкіх выбараў, у першую чаргу ў Палату прадстаўнікоў, — 23 верасьня 2012 году. Калі выбары будуць прызначаныя на гэтую крайнюю дату, то яны павінны быць прызначаныя не пазьней як 23 чэрвеня… Можа, гэта будзе не 23 верасьня, а на тыдзень раней, скажам, 16 верасьня. Думаю, што можна казаць пра сярэдзіну верасьня, сур'ёзна варыянт перанясеньня выбараў на больш раньнія тэрміны ўжо не разглядаецца", — заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Выдаткі на правядзеньне выбараў у Палату прадстаўнікоў будуць сфармаваныя з разьліку 1 даляр на аднаго выбаршчыка, паведаміла Лідзія Ярмошына ў інтэрвію Інтэрфаксу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG