Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жалобныя акцыі ў Менску, Берасьці і Наваполацку


Вечар-рэквіем у памяць хакеістаў расейскага хакейнага клюбу "Лякаматыў" адбудзецца 8 верасьня на "Менск-Арэне".

Жалобная імпрэза адбудзецца замест матчу, які павінен быў прайсьці паміж клюбамі "Лякаматыў" (Яраслаўль) і "Дынама-Менск".

8 верасьня ў 19.00 каля лядовага палацу ў Берасьці таксама адбудзецца жалобная акцыя з нагоды гібелі ў авіякатастрофе хакейнай каманды “Лякаматыў”.

У наваполацкім Палацы спорту 8 верасьня праходзіць жалобнае мерапрыемства, на якім згадваюць 21-гадовага нараджэнца Наваполацку Сяргея Астапчука. Ён загінуў напярэдадні ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем.

У фае Палаца спорту ўсталяваны вялікі партрэт маладога хакеіста, гараць сьвечкі, людзі ўскладаюць кветкі.

Сяргей Астапчук пачынаў займацца хакеем у Наваполацкай СДЮША, у мясцовым клюбе "Хімік-СКА" гуляў яго бацька Ігар Астапчук. Сёньня хакейны клюб "Хімік-СКА", у якім Сяргей Астапчук пачынаў сваю спартовую кар’еру, і ўсё наваполацкія аматары спорту смуткуюць па загінулых хакеістах яраслаўскага "Лякаматыва".


7 верасьня самалёт з хакейнай камандай "Лякаматыў" на борце разьбіўся пры ўзьлёце ў аэрапорце "Тунашна" Яраслаўскай вобласьці. У катастрофе загінулі 43 чалавекі. Сярод ахвяраў – беларускія хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнэр па фізычнай падрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.

Руслан Салей і Сяргей Астапчук загінулі ў катастрофе пад Яраслаўлем. Хроніка трагедыі


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG