Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарадзкі суд адмовіў у скарзе маці палітвязьня


Алена Ліхавід (з правага боку)
Алена Ліхавід (з правага боку)
Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьмены прысуд Алене Ліхавід, маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда. Жанчына была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за удзел у несанкцыянаванай акцыі 20 ліпеня — гэтак званай акцыі «маўклівага пратэсту». Асудзіла маці палітвязьня судзьдзя Вайтэховіч з Цэнтральнага суду Менску.

«Перагляд маёй адміністрацыйнай справы ў Менгарсудзе адрозьніваўся толькі тым, што судзьдзя перад вынясеньнем рашэньня хаця б выйшаў у асобны пакоў нібыта для разважаньняў», — сказала Алена Ліхавід «Свабодзе». Спадарыня Ліхавід мае намер абскардзіць судовае рашэньне ў больш высокай інстанцыі.

7 верасьня Алена Ліхавід накіравала таксама скаргу ў пракуратуру і Міністэрства ўнутраных спраў адносна свайго адбыцьця пакараньня ў ізалятары на Акрэсьціна. «Скарджуся на вельмі кепскія ўмовы ўтрыманьня, у тым ліку на антысанітарыю ў камэрах. І яшчэ на зьдзеклівыя адносіны да вязьняў», — патлумачыла Алена Ліхавід.

Вядома, што апошнія 3 дні з 10 на Акрэсьціна Алена Ліхавід адбыла ў адзіночнай камэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG