Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя зноў вінаваціць праваабаронцу ў лаянцы


Анатоль Паплаўны
Анатоль Паплаўны
Сёньня гомельскі праваабаронца, лякальшчык Анатоль Паплаўны быў выкліканы ў працоўны час з прадпрыемства ў Цэнтральны райаддзел міліцыі.

Маёр Уладзіслаў Шукель склаў на яго новы адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 17.1 — «дробнае хуліганства». А выявілася гэтая «хуліганская драбяза» ў тым, што праваабаронца 3 ліпеня пасьля маўклівай акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» нібыта «выказваўся нецэнзурнай лаянкай, на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі не рэагаваў, чым парушыў грамадзкі парадак і спакой грамадзян». Гэтая фармулёўка збольшага сьпісаная з Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

«У міліцыю былі выкліканыя ў якасьці сьведак спэцназаўцы Юры Грыцкоў і Ўладзімер Сухоцкі, таму я запытаўся ў іх: „Можа, вы адумаліся даваць непраўдзівую інфармацыю?“. Аднак спэцназаўцы апусьцілі вочы й прамаўчалі», — апавёў пасьля допыту спадар Паплаўны.

Як паведамлялася, 3 ліпеня, калі Анатоль фатаграфаваў беспадстаўныя затрыманьні пратэстоўцаў, спэцназаўцы яго схапілі. У Цэнтральным РАУСе ўчастковы інспэктар, капітан міліцыі Зура склаў на праваабаронцу пратакол за дробнае хуліганства.

Анатоля адвезьлі ў ізалятар, а на наступны дзень судзьдзя Цэнтральнага раёну Алена Цалкова пакарала яго 15 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Спадар Паплаўны, адседзеўшы паўмесяца за кратамі, абскардзіў пастанову на арышт. Абласны суд адмяніў яе, угледзеўшы шматлікія парушэньні Працэсуальна-выканаўчага кодэксу. У прыватнасьці, арыгінал адміністрацыйнага пратаколу, які склаў капітан міліцыі Зура, істотна адрозьніваўся ад копіі, выдадзенай на рукі праваабаронцу. На падставе «пустога» пратаколу судзьдзя вынесла максымальна жорсткае пакараньне.

Сёньня маёр Шукель склаў новы пратакол, каб накіраваць яго ў раённы суд дзеля паўторнага разгляду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG