Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор'е


У Беларусі чакаюцца дажджы, тэмпэратура да 17 градусаў.

Сёньня ў сьвеце


У Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіць перад Кангрэсам з пасланьнем адносна сытуацыі ў эканоміцы.

У Львове адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы. Увечары ў цэнтры гораду – акцыя салідарнасьці зь беларускім народам.

Ёсьць нагода:


Дзень беларускай вайсковай славы.

Дзень міжнароднай салідарнасьці журналістаў.

Таксама ў гэты дзень


1514 – адбылася бітва пад Воршай. Войска ВКЛ пад кіраўнцітвам Канстанціна Астроскага разьбіла амаль утрая большае войска Масковіі.

1708 – расейскія войскі, якімі камандаваў генэрал Радзівон Баўрар, на загад расейскага цара Пятра I спалілі Магілёў. Паводле гісторыка Андрэя Катлерчука, пасьля зьнішчэньня Магілёў назаўсёды страціў значэньне найбуйнейшага гандлёвага цэнтру Ўсходняй Эўропы, канкурэнта Данцыгу, Рызе, Вільні і Маскве.

1989 – заснаваны Народны рух Украіны.

1990 – у Полацку адкрыты музэй беларускага кнігадруку.

1992 – на плошчы Незалежнасьці ў Менску адбылася прысяга на вернасьць Бацькаўшчыне вялікага мноства дзейных афіцэраў і афіцэраў запасу. Былыя савецкія вайскоўцы такім чынам станавіліся абаронцамі Беларусі. Наладзіла прысягу Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1157 – Рычырд Ільвінае Сэрца, кароль Англіі.

1841 – Антанін Дворжак, чэскі кампазытар.

У гэты дзень памерлі:

1709 – Мазэпа, гетман Украіны.

1873 – Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг.

2003 – Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка.

Мінус 365


Сьвятлана Калінкіна: «Крэмль гатовы паспрыяць зьмене ўлады ў Беларусі»

Цытата на памяць


“Насамрэч ніхто не служыў Літве і Польшчы стараньней за Астроскага, брата расейцаў у царкве, але страшэннага ворага іх у полі. Адважны, бадзёры, славалюбны, гэты ваявода адушавіў палкі літоўскія, шляхецкія паны і радавыя ваяры ахвотна ішлі зь ім у бітву”.

Мікалай Карамзін, расейскі гісторык
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG