Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кошты на праезд у грамадзкім транспарце Берасьця ўзрасьлі з 7 верасьня згодна з рашэньнем аблвыканкаму.

Калі раней квіток на берасьцейскі аўтобус ці тралейбус каштаваў 750 рублёў, то цяпер ён прадаецца за 800 рублёў. Падаражэлі і паслугі камэрцыйных аўтобусаў — з 1150 да 1200 рублёў.

На 6,7% узрос кошт праязных квіткоў на месяц у грамадзкім транспарце. Акрамя таго, на 5% падаражэў праезд і ў прыгарадным транспарце.

Менш за тыдзень таму рашэньнем аблвыканкаму ад 2 верасьня з 1580 да 2000 рублёў быў узьняты кошт праезду ў маршрутных таксоўках.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG