Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч шпіталізаваны


Жонка палітыка Марына Адамовіч паведаміла БелаПАН, што былы кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч знаходзіцца ў мэдсанчасьці шклоўскай калёніі.

Паводле яе, у часе працы на лесапільні ў шклоўскай калёніі Статкевіч атрымаў "вытворчую траўму". "Нам стала вядома, што яму пры падтасківаньні бярвеньня да пільні прыціснула руку. Яго зьмясьцілі ў мэдсанчастку, на руку накладзены гіпс", - сказала Адамовіч.

"Я сёньня накіравала зварот адміністрацыі шклоўскай калёніі з патрабаваньнем тэлефоннага званка. З 4 жніўня ад Статкевіча няма ніякіх вестак, за выключэньнем яго сустрэчы з адвакатам. Я хачу больш падрабязна ведаць аб стане яго здароўя", - заявіла жонка палітыка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG