Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыя Лінгу, які расказаў пра зьбіцьці ў калёніі, зноў затрымалі

  • БелаПАН

Юры Лінга

Юры Лінга

Юрыя Лінгу, як расказаў аб зьбіваньнях у глыбоцкай калёніі, паспрабавалі абвінаваціць у крадзяжы. Пра гэта паведаміў дырэктар інфармацыйна-асветнай установы "Платформа" Андрэй Бандарэнка.

Паводле яго слоў, вечарам 6 верасьня супрацоўнікі міліцыі затрымалі Лінгу, які жыве ў Смаргоні, з патрабаваньнем прызнацца ў крадзяжы грошай. Юрыю не далі магчымасьці зьвязацца з адвакатам і прадстаўнікамі "Платформы". "Ноч ён правёў у Смаргонскім РАУС і толькі раніцай 7 верасьня, а 10-й гадзіне, змог патэлефанаваць мне, калі яго прывезлі ў РАУС на разгляд адміністрацыйнага правапарушэньня. Якое правапарушэньне яму інкрымінуецца, пакуль незразумела", — паведаміў Бандарэнка.

"Пакуль складана штосьці камэнтаваць, мы толькі раніцай даведаліся аб здарэньні і зараз зьвязваемся з адвакатам Юрыя. Успамінаючы пагрозы
Не маючы іншай магчымасьці ўзьдзейнічаць на Лінгу, міліцэйскія чыны пачалі банальнае звядзеньне рахункаў.

кіраўніцтва Смаргонскага РАУС аб тым, што калі Лінга не адмовіцца ад сваіх слоў аб катаваньнях у глыбоцкай калёніі, то на яго "павесяць" усе крадзяжы раёну, можна меркаваць, што абяцаньні пачалі збывацца. Не маючы іншай магчымасьці ўзьдзейнічаць на Лінгу, міліцэйскія чыны пачалі банальнае звядзеньне рахункаў. Ім вельмі неабходна паказаць усім астатнім, што будзе, калі яны вырашаць змагацца за праўду і справядлівасьць", — лічыць Бандарэнка.

1-га жніўня ў Менску падчас прэс-канфэрэнцыі, арганізаванай інфармацыйна-асьветніцкай установай "Плятформа", Юрый Лінга распавёў, што са зьбіцьцём сутыкнуўся практычна адразу пасьля прыезду ў калёнію ў жніўні 2010 года. Яго самога зьбілі без нагоды і працяглы час не давалі лекаў, нягледзячы на тое, што яны яму жыцьцёва неабходныя пасьля апэрацыі па выдаленьні шчытападобнай залозы.

Паводле Лінга, у чэрвені гэтага года зьняволеныя запатрабавалі сустрэчы з генпракурорам Беларусі ў сувязі з дрэннымі ўмовамі ўтрыманьня ў калёніі. Паколькі сустрэча не адбылася, некаторыя яе ініцыятары абвясьцілі галадоўку, пасьля чаго былі жорстка зьбітыя. Адзін зь іх пасьля гэтага ўскрыў сабе жывот, другі - ледзь не памёр ад страты крыві.

Маці зьняволеных інфармацыю пра зьбіцьцё ў калёніі пацьвердзілі.
XS
SM
MD
LG