Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя вывучае рэйд расейскіх блогераў у Менску


Беларуская міліцыя будзе правяраць інфармацыю, разьмешчаную ў інтэрнэце пра тое, што расейскія блогеры пракраліся ноччу ў тунэлі менскага мэтро, а таксама на гарышчы некаторых будынкаў у цэнтры беларускай сталіцы.

Пра гэта паведаміў журналістам першы намесьнік начальніка ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі МУС Беларусі Іван Кубракоў:

"Гэтая інфармацыя правяраецца, калі яна пацьвердзіцца — будзем праводзіць разгляд".

Раней у траўні група маладзёнаў свабодна прайшла ў менскае мэтро начною парою. Пасьля таго як абурэньне гэтым фактам выказаў Лукашэнка, быў звольнены начальнік Менскага мэтрапалітэну Мікалай Андрэеў.

Фота з блогу zapret_no







Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG