Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Беларускі рубель нечакана ўмацоўваецца на чорным рынку. Калі яшчэ ўчора валютчыкі набывалі даляры па 8900 рублёў, то сёньня ня ўсе зь іх даюць нават 8500.

Адмыслоўцы зьвязваюць спыненьне абвалу нацыянальнай валюты з так званым пэрыядам чаканьня. На сярэдзіну верасьня прызначаная дадатковая сэсія Беларускай валютна-фондавай біржы, у часе працы якой на падставе попыту і прапановы павінен вызначыцца рынкавы курс беларускага рубля.

Такім чынам, уладальнікі даляраў, эўра ды расейскіх рублёў спадзяюцца, што рынкавы курс будзе значна вышэйшы, чым цяперашні ценявы, і прытрымліваюць валюту. Патэнцыйныя ж пакупнікі СКВ ня трацяць надзеі, што курс, наадварот, наблізіцца да афіцыйнага, і не сьпяшаюцца набываць замежныя грошы па цяперашніх коштах.

Нагадаем, што курс, вызначаны Нацыянальным банкам, вось ужо больш як чатыры месяцы не нашмат перавышае 5000 рублёў, аднак легальна набыць валюту ў абменных пунктах немагчыма.

Падрабязьней пра сытуацыю на валютным рынку — пазьней у эфіры і на сайце "Свабоды".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG