Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


У Гародні і Берасьці – сонечна, магчымыя кароткачасовыя дажджы, на астатняй тэрыторыі краіны – сонечна без ападкаў, халадней за ўсё будзе ў Гародні - +17-+18, цяплей за ўсё ў Гомелі і ў Менску - +23-+24


СЁНЬНЯ Ў СЬВЕЦЕ


Прага, візыт генэральнага сакратара Ната Андэрса Фога Расмунсэна ў Чэхію

Масква, працяг візыту каралевы Даніі Маргарэт ІІ у Расею

Яраслаўль (Расея), сусьветны палітычны форум

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


70 — рымскае войска на чале з Тытам разрабавала Ерусалім

1191 — Трэці крыжовы паход: Рычард Львінае сэрца разьбіў Саладына ў бітве пад Арсуфам

1581 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем у ходзе Інфлянцкай вайны

1621 — перамога Рэчы Паспалітай над войскам Асманскай імпэрыі ў бітве пад Хоцінам

1764 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім

1812 — Барадзінская бітва ў часе вайны паміж Расеяй і Францыяй

1821 — абвешчаная Рэспубліка Гран-Калюмбія (на тэрыторыі сучасных Вэнэсуэлы, Калюмбіі, Панамы і Эквадору) на чале з прэзыдэнтам Сімонам Баліварам

1822 — Бразылія абвясьціла незалежнасьць ад Партугаліі

1931 — створанае панчошна-трыкатажнае прадпрыемства «КІМ» у Віцебску

1940 — авіяцыя нацысцкай Нямеччыны распачала масіраваныя начныя бамбаваньні Лёндану

1941 — у Чыкага заснаваны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны (з кастрычніка 1941 году Беларуска-амэрыканская нацыянальная рада)

1977 — Панама і ЗША падпісалі дамовы па ўрэгуляваньні статусу Панамскага каналу. ЗША пагадзілася перадаць правы на канал Панаме да канца XX стагодзьдзя

У гэты дзень нарадзіліся:

1707 ― Жорж Люі ле Клерк дэ Б'юфон, францускі натураліст, біёляг, матэматык, прыродазнавец і пісьменьнік 18 стагодзьдзя

1832 ― Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863―1864 гадоў на Беларусі і ў Летуве

1870 ― Аляксандар Купрын, расейскі пісьменьнік

1885 ― Палута Бадунова, беларускі палітык, адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі

1932 ― Пол Гэці, амэрыканскі мільярдэр і філянтроп

1959 ― Віктар Ганчар, беларускі палітык, зьніклы бязь зьвестак у 1999 годзе

Мінус 365:


Хашчавацкі: "Яны ставілі дыягназ нашаму "ўсенародна абранаму"


Цытата на памяць:


Пасьля маіх выступленьняў на зьезьдзе некаторыя маскоўскія беларусы пыталіся ў мяне пашпарт, каб пераканацца, што я сапраўды праваслаўная, а не каталічка, падасланая езуітамі, як яны казалі. Для іх вушэй здавалася дзікім, што Беларусь - гэта не Расея, што беларусы як нацыя маюць права на свабоднае, незалежнае існаваньне

Палута Бадунова
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG