Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскім актывістам, якія хадайнічалі за Бяляцкага, дасылаюць стандартныя адмовы 


Некалькі дзесяткаў грамадзкіх актывістаў даслалі ў Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю ў Менскай вобласьці і Менску хадайніцтвы аб вызваленьні Алеся Бяляцкага пад асабістую заруку. Цяпер адно за адным яны атрымліваюць адмовы, якія лічаць адпіскамі.

Усе адказы з дэпартамэнту падпісаныя сьледчай аддзелу папярэдняга расьсьледаваньня Тацьцяны Касынкінай і маюць аднолькавую фармулёўку: хадайніцтва ня будзе задаволенае, бо з 5 жніўня 2011 году Алеся Бяляцкага ўтрымліваюць пад вартай, і “падставаў для зьмены меры стрыманьня няма”.

Такую самую адмову спрабуе аспрэчыць віцебскі праваабаронца Павал Левінаў, які таксама хадайнічаў наконт вызваленьня спадара Бяляцкага пад заруку. Ён напісаў заяву ў Менскую гарадзкую пракуратуру, бо лічыць адказ з УДФР нематываваным: у ім не раскрываюцца прычыны адмовы і не тлумачацца падставы неабходнасьці менавіта такой меры стрыманьня для Алеся Бяляцкага, як утрыманьне пад вартай. Адказу з пракуратуры Павал Левінаў яшчэ не атрымаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG