Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхасю Караткевічу з Мазыра не падоўжаць кантракт


Міхась Караткевіч
Міхась Караткевіч
Сёньня ў аддзеле кадраў Мазырскага машынабудаўнічага заводу кіроўцу Міхасю Караткевічу ўручылі паведамленьне пра тое, што зь ім ня будзе падоўжаны працоўны кантракт, тэрмін якога заканчваецца 19 кастрычніка. Матываў не патлумачылі.

Як паведаміў спадар Караткевіч, зь іншых крыніцаў яму стала вядома, што адмова падоўжыць кантракт абумоўлена патрабаваньнем «зьверху» й зьвязана зь нядаўнім пакараньнем яго 105-тысячным штрафам.

З падачы міліцыі раённы суд прызнаў 26-гадовага кіроўцу вінаватым у арганізацыі ў горадзе маўклівых акцый пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Такая выснова была зроблена на падставе запісу Міхаіла на ягонай старонцы «Вконтакте» пра сустрэчы па серадах а 19-й гадзіне на плошчы Леніна. І хоць запіс быў зроблены ў ліпені, а масавыя акцыі ў Мазыры ладзіліся ад 8 чэрвеня, гэта не паўплывала на вырак судзьдзі Аляксея Бялоцкага, які разглядаў адміністрацыйную справу ў дачыненьні да Міхася Караткевіча. Дарэчы, кіроўца аспрэчыў вынесены штраф у абласны суд, які яшчэ не разглядаў касацыйную скаргу.

Мазырскі праваабаронца Ўладзімер Целяпун наагул лічыць прысуджаны Караткевічу штраф палітычна матываваным. Па ўсім відаць, што мазырскім спэцслужбам трэба даць справаздачу: маўляў, праца з «рэвалюцыянэрамі» праведзена, арганізатары «маўклівых» акцыяў выяўлены й пакараны, а «завадатары» нават звольненыя з працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG