Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будзе створаны Эўрапейскі фонд на карысьць дэмакратыі ў Беларусі


Кіраўнікі парлямэнцкіх камісіяў у міжнародных справах краінаў-сябраў Эўразьвязу ў часе сустрэчы ў Варшаве заклікалі ўлады ЭЗ і Эўрапейскую камісію неадкладна выпрацаваць “мэханізмы супрацоўніцтва з недэмакратычнымі краінамі”.


У супольнай заяве ўдзельнікаў спатканьня гаворыцца пра тое, што дамовы аб прававой дапамозе з недэмакратычнымі краінамі “ня могуць выкарыстоўвацца дзеля рэпрэсіяў і перасьледу палітычных апанэнтаў у гэтых дзяржавах”.

“Вельмі важна, каб Беларусь была вольнай краінай і каб не было магчымасьці выкарыстоўваць такія зьвесткі дзеля палітычных мэтаў”, - заявіў адзін з удзельнікаў спатканьня, старшыня камісіі ў замежных справах літоўскага Сэйму Эмануэліс Зінгерыс.

У сваю чаргу старшыня міжнароднай камісіі польскага Сэйму Анджэй Халіцкі паведаміў, што ў хуткім часе паўстане Эўрапейскі фонд на карысьць дэмакратыі ў Беларусі. Паводле ягоных словаў, у гэтым запэўніла напярэдадні вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG