Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтацыя кнігі Яна Максімюка «Словы ў голым полі»



«„Словы ў голым полі“ ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, — кажа Ян Максімюк. — Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся ў розных сёньня ўжо цяжкадаступных або і ўвогуле недаступных выданьнях. Гэта паэт, празаік, філёзаф і сябар Ігар Бабкоў, які наогул чытаў тое, што я пісаў цягам апошніх пятнаццаці гадоў, падмовіў мяне зрабіць выбар з маіх прамінулых тэкстаў ды скласьці зь іх кніжыцу. Маўляў, некаторыя з гэтых тэкстаў заселі ў ягонай памяці, і ён ахвотна пабачыў бы іхнае ўзнаўленьне. Паколькі я давяраю чытацкаму густу Ігара, дык я яго паслухаўся. І напісаў адзін тэкст адмыслова для гэтага выданьня».

Вядучы прэзэнтацыі рэдактар кнігі — Сяргей Шупа.
Ян Максімюк.
Адам Глёбус.
Сяргей Шупа і Ян Максімюк
Ігар Бабкоў
Лявон Баршчэўскі.
Падарунак ад Уладзімера Арлова.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG