Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Парыжу Бэртран Дэланаэ адрэагаваў на арышт Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Фэдэрацыі за правы Чалавека (FIDH) і прэзыдэнта беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна" адмысловай заявай.

У прыватнасьці, Бэртран Дэланаэ выказвае крайнюю занепакоенасьць арыштам Алеся Бяляцкага, які нягледзячы на пагрозы з боку беларускіх уладаў, нястомна змагаецца за правы чалавека, рызыкуючы пры гэтым ўласным жыцьцём.

"Ад імя Парыжу, які глыбока крануты яго барацьбой ў абарону правоў чалавека і фундамэнтальных свабодаў ва ўсім сьвеце, я выказваю сваю поўную салідарнасьць з Алесем Бяляцкім і заклікаю ўлады Беларусі да яго неадкладнага і безумоўнага вызваленьня", гаворыцца ў заяве Бэртрана Дэланаэ, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG