Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Судзьдзя бярозаўскага суду Дзьмітры Карцінскі перанёс судовае паседжаньне па адміністрацыйнай справе супраць старшыні мясцовай суполкі КХП-БНФ.

У судзе Галіна Кавалевіч запатрабавала выклікаць сьведак — міліцыянтаў, якія яе затрымлівалі.

Судзьдзя ўлічыў гэтае патрабаваньне і вырашыў перанесьці паседжаньне і запрасіць на яго міліцыянтаў. Дату наступнага паседжаньня абвесьцяць пазьней.

Жанчыну вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыянтам падчас маўклівай акцыі ў Бярозе 13 ліпеня.

Галіна Кавалевіч кажа, што падчас разгону акцыі сядзела на лаўцы ля гарадзкой плошчы і чытала газэту. Міліцыянты запатрабавалі ў жанчыны пашпарт. Галіна Кавалевіч мела пры сабе толькі пэнсійнае пасьведчаньне. Яна адмовілася пад канвоем ісьці дадому па пашпарт. У выніку міліцыянты яе затрымалі і зьбілі, закідаючы ў аўтазак.

Судова-мэдычная экспэртыза зафіксавала на целе Галіны Кавалевіч шматлікія кровападцёкі. Аднак сьледчы пракуратуры Міхаіл Селех ня ўбачыў у дзеяньнях міліцыянтаў перавышэньня ўлады і службовых паўнамоцтваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG