Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфаграфіка: Дзецям лепей хварэць у Беларусі, чым у Расеі і Ўкраіне


Напярэдадні паседжаньняў Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку арганізацыя "Выратуйце дзяцей" апублікавала рэйтынг краін, дзе найлепш і найгорш хварэць дзецям.

Дасьледаваньне праводзілася ў 161 краіне.

Сярод краін з найлепшымі паказьнікамі — Беларусь (5-е месца ў рэйтынгу) і Узбэкістан (9-ы радок). У ліку найгоршых — Пакістан (133-е месца) і Аўганістан (147-е).




Пры вывадзе індэксу для кожнай краіны ўлічваліся:

  • Колькасьць супрацоўнікаў сфэры аховы здароўя;
  • Прафэсійныя здольнасьці гэтых супрацоўнікаў;
  • Колькасьць дзяцей, які праходзяць рэгулярную вакцынацыю;
  • Колькасьць маці, якія маюць доступ да тэрміновай мэдычнай дапамогі пры нараджэньні дзіцяці.
XS
SM
MD
LG