Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў едуць вучыцца ў Вялікабрытанію


Кэмбрыдж
Кэмбрыдж
Каля 200 беларусаў вучацца ў брытанскіх ВНУ, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Размары Томас.

"Дакладных лічбаў у мяне няма, але, зыходзячы з маіх нефармальных кантактаў, магу сказаць, што дзеці бізнэсоўцаў і чыноўнікаў зь Беларусі вучацца ў Вялікабрытаніі. Так, штогод Вялікабрытанія выдае беларусам каля 200 студэнцкіх віз", - сказала пасол. "Гэта натуральна, бо з 10 самых прэстыжных унівэрсытэтаў сьвету тры знаходзяцца ў Вялікабрытаніі", заўважыла яна.

Па словах Р. Томас, навучаньне для замежнікаў у Брытаніі "даволі дорага - прыкладна 10 тысяч фунтаў у год".

Пасол таксама адзначыла, што беларусы, як і расейцы, набываюць нерухомасьць у Лёндане і іншых гарадах краіны. "Ня ведаю наколькі шмат, але ёсьць. У нас адкрыты рынак нерухомасьці і замежнікам не забаронена купляць нерухомасьць", - сказала яна, дадаўшы, што "ў Лёндане не толькі можна пачуць рускую прамову, але можна ўбачыць і шмат рускіх крамаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG