Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія актывісты будуць судзіцца з чыноўнікам


8 верасьня на 15.00 у Ленінскім судзе Берасьця прызначана судовае паседжаньне па скарзе дэмакратычных актывістаў на намесьніка старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму Вячаслава Хафізава.

Прадстаўнікі кампаніі "Гавары праўду!", АГП, "Маладых дэмакратаў" і "Руху за свабоду" Ўладзімер Вуек, Аляксандар Ахмач, Марат Несьцярэнка, Раман Кісьляк, Дзяніс Турчаняк, Мікалай Коўш падалі калектыўную скаргу на чыноўніка за тое, што той забараніў пікет.

Рашэньне адмовіць у пікеце прымаў намесьнік старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму па ідэалёгіі Вячаслаў Хафізаў.

"Мы вельмі б хацелі задаць пытаньні самаму спадару Хафізаву падчас судовага паседжаньня. Але не даводзіцца мець ілюзіяў на гэты конт. Практыка падобных спраў паказвае, што звычайна чыноўнікі самі на суд не прыходзяць, таму, напэўна, і цяпер замест намесьніка старшыні гарвыканкаму прыйдзе які-небудзь юрыст. Чыноўнікі ня лічаць вартым адказваць на пытаньні грамадзтва. Але паглядзім, можа, спадар Хафізаў мае што нам адказаць?" — заявіў актывіст "Руху за свабоду" Дзяніс Турчаняк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG