Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савіных: "Узброеных беларусаў у Лібіі дакладна не было"


Андрэй Савіных, прэс-сакратар МЗС Беларусі
Андрэй Савіных, прэс-сакратар МЗС Беларусі
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных сёньня абверг інфармацыю пра тое, што рэжым Кадафі заклікаў на дапамогу снайпэраў розных эўрапейскіх нацыянальнасьцяў, у тым ліку і беларусаў.

У размове са "Свабодай" афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі заявіў:

"Мы ўпэўненыя, што ў дачыненьні да Беларусі дапушчаная памылка. Гэта ня можа быць праўдай. Нам абсалютна дакладна вядома, што беларускіх грамадзян са зброяй у руках у Лібіі не было".

Пра тое, што рэжым Кадафі заклікаў на дапамогу, сярод іншых, і беларускіх снайпэраў, заявіў Абдэль Маджыд Ібрагім, адзін з ваенных кіраўнікоў Нацыянальнай пераходнай рады Лібіі. Ён сказаў: "Мы былі паінфармаваныя зь некаторых крыніцаў выведкі, што група снайпэраў розных эўрапейскіх нацыянальнасьцяў, у тым ліку ўкраінцы, беларусы ды іншыя, былі прыведзеныя [у Лібію] лібійскім рэжымам. Згодна з атрыманай намі інфармацыяй, група ўвайшла ў Лібію праз порт Нуфэйда ў Тунісе, перш чым яе перамясьцілі ў Трыпалі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG