Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутат Манфрэд Вэбэр падтрымае палітвязьня Зьмітра Новіка


Зьміцер Новік

Зьміцер Новік

Дэпутат Эўрапарлямэнту Манфрэд Вэбэр заявіў, што бярэ шэфства над палітвязьнем Зьміцерам Новікам.

Як фігурант па справе 19 сьнежня 30-ці гадовы Зьміцер асуджаны на 3,5 гады пазбаўленьня волі і адбывае пакараньне ў Шклоўскай калёніі.

Манфрэд Вэбэр заклікаў беларускія ўлады вызваліць палітвязьня. Вэбэр заявіў: свабода выказваньняў і імкненьне да ўдзелу ў дэмакратычным працэсе, ёсьць “ключавым правам чалавека для ўсіх і заўсёды”.
Ініцыятарам кампаніі "Шэфства над палітвязьнямі" зьяўляецца нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights".

Мэта шэфства, якое таксама яшчэ называюць спонсарствам і апякунствам — забясьпечыць кожнаму палітвязьню ў Беларусі і яго сям’і маральную ды матэрыяльную падтрымку з боку эўрапейскіх палітыкаў.

Апекуны ўзялі на сябе абавязак сачыць за праблемамі таго ці іншага палітвязьня, дапамагаць, у тым ліку і матэрыяльна, ягонай сям'і, распаўсюджваць інфармацыю пра палітзьняволеных у Беларусі, каб дамагчыся іх вызваленьня.

Раней вядомыя эўрапейскія палітыкі аб’явілі пра падтрымку палітвязьням:

  • Фёдару Мірзаянаву
  • Эдуарду Лобаву
  • Алесю Кіркевічу
  • Паўлу Вінаградаву
  • Мікіту Ліхавіду
  • Паўлу Севярынцу
  • Зьмітру Дашкевічу
  • Аляксандру Атрошчанкаву
  • Міколу Статкевічу
  • Андрэю Саньнікаву
  • Ільлю Васілевічу
XS
SM
MD
LG