У адмысловай рабочай групе, якая займаецца расьсьледаваньнем акалічнасьцяў перадачы беларускім уладам банкаўскіх дадзеных праваабаронцы Алеся Бяляцкага, Міністэрства юстыцыі прадстаўляе чыноўніца, якая падпісала дакумэнты.
Ад Міністэрства юстыцыі ў камісію ўваходзяць віцэ-міністар Томас Вайткявічюс, намесьнік Дэпартамэнту міжнароднага права Дарус Жыліс і кіраўніца аддзела юрыдычнага супрацоўніцтва гэтага Дэпартамэнту Андрада Баеван.
Менавіта Баеван, піша Lietuvos rytas, была адной з чыноўніцаў, якая падпісала дакумэнты пра перадачу дадзеных беларускага праваабаронцы. Другі подпіс належыць супрацоўніцы таго самага аддзелу Томе Мілешкайце.
Прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс 18 жніўня загадаў стварыць міжведамасную працоўную групы на чале з дарадцам Лаймонасам Талат-Келпшей. Камісія павінна расьсьледаваць акалічнасьці перадачы банкаўскай інфармацыі Алеся Бяляцкага афіцыйнаму Менску.
Кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Ён знаходзіцца ў турме на вуліцы Валадарскага.