Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 верасьня



Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НА ЗАХАДЗЕ КАРОТКІЯ ДАЖДЖЫ, МЕСЦАМІ З НАВАЛЬНІЦАМІ...


Удзень 19 – 25°С, на захадзе Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцей 16 – 18°С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прэзэнтацыя кнігі літаратурна-крытычных эсэ і ўспамінаў Яна Максімюка “Словы ў голым полі” (Менск, кнігарня “ЛогвінаЎ”, пр. Незалежнасьці, 37а, 19.00).


ПАДЗЕІ Ў СЬВЕЦЕ:


Парлямэнт Францыі мае прагаласаваць па пытаньні аб фінансавай дапамозе Грэцыі.

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі вынесе прысуд у справе былога начальніка генштабу арміі Югаславіі Момчылы Перышыча.

У Вашынгтоне ў якасьці новага дырэктара ЦРУ прывядуць да прысягі Дэйвіда Пэтрэўса.

У Сынгапуры пройдзе саміт Сусьветнага банку ў пытаньнях фінансавай інфраструктуры.

У Лёндане абвесьцяць шорт-ліст намінантаў Букераўскай прэміі.

У Ялце распачнецца міжнародны музычны фэстываль Crimea Music Fest (працягнецца да 10 верасьня).

У Зеніцы адбудзецца кваліфікацыйны матч футбольнага чэмпіянату Эўропы 2012 году паміж зборнымі Босьніі і Герцагавіны і Беларусі.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1716 – у Бостане скончылася будаўніцтва першага амэрыканскага маяка.

1819 – амэрыканскі вынаходнік Томас Бланчард запатэнтаваў такарны станок.

1873 – створана Шатляндзкая фэдэрацыя футболу, адна з найстарэйшых у сьвеце.

1932 – у Гішпаніі адмянілі сьмяротную кару і пажыцьцёвае зьняволеньне.

1933 – адбыўся абмен на савецка-польскай мяжы: пісьменьнік Францішак Аляхновіч вяртаецца з савецкай вязьніцы ў Заходнюю Беларусь, а палякі перадаюць саветам палітыка і вучонага Браніслава Тарашкевіча.

1987 – у Балтымары ўпершыню хірургічным спосабам былі разьдзеленыя сіямскія блізьняты.

1991 – Дзяржсавет СССР пад старшынёўствам Міхаіла Гарбачова прызнае незалежнасьць Літвы, Латвіі і Эстоніі. Таксама ў гэты дзень Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя абвяшчае сябе незалежнай.

1997 – у Менску адбыўся ўстаноўчы сойм “Маладога фронту”.

2005 – Каліфорнія стала першым штатам ЗША, які легалізаваў гомасэксуальныя шлюбы.


У гэты дзень нарадзіліся:


1792 – Іван Грыгаровіч – беларускі гісторык, археограф, сьвятар, аўтар шматлікіх працаў з гісторыі земляў сучаснай Беларусі.

1907 – беларускі актор і рэжысэр Леанід Рахленка.

1908 – Льюіс Эсэн – брытанскі фізык, стваральнік кварцавага і атамнага гадзіньнікаў.

1940 – Юозас Будрайціс – літоўскі актор тэатру і кіно.

1943 – Роджэр Уотэрз – адзін з заснавальнікаў і шматгадовы лідэр рок-гурту “Пінк Флойд”, басіст, вакаліст, кампазытар і аўтар тэкстаў песьняў.

1957 – Мікалай Пінігін – беларускі тэатральны рэжысэр.

У гэты дзень памерлі:


1656 – Піліп Абуховіч – ваявода віленскі і смаленскі, пісар літоўскі, кіраваў абаронаю Смаленску ад войска Маскоўскай дзяржавы ў 1654 годзе. Пасьля доўгай аблогі Абуховіч мусіў здаць горад маскавітам, за што шмат хто называў яго здраднікам. Клясычны твор тагачаснай беларускай мэмуарыстыкі – “Ліст да Абуховіча”, які прыпісваюць смаленскаму шляхціцу Цыпрыяну Камуняку, перадае атмасфэру таго часу.

1907 – Сюлі Прудом – францускі паэт, Нобэлеўскі ляўрэат 1901 году.

1921 – Кандрат Лейка – беларускі празаік, драматург і пэдагог, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры.

1998 – Акіра Курасава – японскі кінарэжысэр, прадусэр і сцэнарыст.

2007 – Лючана Павароцьці – італьянскі опэрны сьпявак.


МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Сьвятлана Калінкіна: ні пра што сур'ёзнае ў нашай краіне не папярэджваюць”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Тваё жыцьцё ўвесь час з табою,
яно ня больш, чым згледзіш вокам і кранеш рукою”.


Роджэр Уотэрз, зь песьні “Дыханьне” з альбому “Цёмны бок Месяца” (1973)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG