Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь абяцае, што да Міхалевіча ня будуць ужываць катаваньняў


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч
Пракуратура Беларусі патрабуе ад Чэхіі выдачы былога кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча, які ўцёк у Чэхію, калі знаходзіўся пад сьледзтвам аб падзеях 19 сьнежня. Перад уцёкамі Алесь Міхалевіч паведаміў, што падчас арышту ў турме КДБ яго катавалі.

«Сёньня мяне выклікалі ў пракуратуру Прагі і азнаёмілі з запытам пракуратуры Беларусі. Прагледзеў поўны пакет дакумэнтаў, якія пракуратура накіравала сюды, каб атрымаць мяне з Чэхіі ў Беларусь і там судзіць. Вельмі зьдзівіла, што яны гарантуюць, што да мяне ня будуць ужываць катаваньняў і антычалавечых мераў абыходжаньня», — паведаміў Алесь Міхалевіч, які ўжо атрымаў у Чэхіі палітычны прытулак.

У заяве, якую распаўсюдзіў Алесь Міхалевіч пасьля выхаду з турмы КДБ у лютым, гаварылася пра тое, што яго катавалі, ставячы на «расьцяжку», узьдзейнічалі на яго холадам і зьмяшчалі ў камэру са сьвежапафарбаванай падлогай. КДБ гэтыя зьвесткі абверг і папярэдзіў пра адказнасьць за распаўсюд ілжывых зьвестак. У сакавіку Алесь Міхалевіч зьехаў зь Беларусі і пазьней апынуўся ў Чэхіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG