Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступная акцыя маўклівага пратэсту заплянаваная на 21 верасьня


На старонцы суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" "Вконтакте" апублікаваная дата наступнай акцыі маўклівага пратэсту — серада 21 верасьня.

"Няма сэнсу абурацца ростам цэнаў, вар'яцкай інфляцыяй, адсутнасьцю валюты, стратамі кампаніяў і зьбядненьнем людзей, трэба дзейнічаць! За адсутнасьцю іншых прапаноў і мерапрыемстваў — РЧСС аднаўляе акцыі 21-га верасьня" — пішуць ініцыятары акцыі.

З 1 чэрвеня па 27 ліпеня вечары аплядысмэнтаў праходзілі на цэнтральных плошчах беларускіх гарадоў кожную сераду.

Супрацоўнікі сілавых структураў жорстка затрымлівалі ўдзельнікаў маўклівых акцыяў пратэсту.

Некаторыя папярэднія акцыі маўклівага пратэсту:

27 ліпеня

20 ліпеня

13 ліпеня

6 ліпеня

3 ліпеня
XS
SM
MD
LG