Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі за тое, што пазычыў грошы. Пратакол напісалі па-беларуску


У Гомелі пераапранутыя ў цывільнае супрацоўнікі аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі затрымалі грамадзкага актывіста Васіля Такарэнку.

"На ганку гатэлю "Гомель" мой добры знаёмы пазычыў мне ўчора 250 тысяч рублёў. Я не пасьпеў яшчэ пакласьці грошы ў кішэню, як падскочылі двое ў цывільным і забралі мяне ў апорны пункт міліцыі, а пасьля адвезьлі ў 2-е аддзяленьне на вуліцу Фадзеева. Пазычаныя грошы ў мяне забралі. Добра, што яшчэ пакінулі 1 тысячу на праезд, а то і дадому не было б за што дабрацца", — распавёў Такарэнка.

На Такарэнку склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне правілаў правядзеньня валютных апэрацыяў. Прычым склалі на беларускай мове, як і патрабаваў затрыманы.

Васілю Такарэнку пагражае штраф да дзесяці з паловай мільёнаў рублёў альбо адміністрацыйны арышт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG