Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адпаведную пастанову "Аб зацьвярджэньні палажэньня аб парадку прадастаўленьня субсыдый асобным юрыдычным асобам, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый друкаваных СМІ", выдаў Савет міністраў.




Сярод выданьняў, якія атрымаюць дзяржаўную падтрымку:

  • "Беларуская ніва"
  • "Звязда"
  • "Знамя юности"
  • "Культура"
  • "Літаратура і мастацтва"
  • "Народная газета"
  • "Рэспубліка"
  • "Советская Белоруссия"

Грошы ім будуць выдавацца на частковае пакрыцьцё выдаткаў на выдавецкія паслугі, набыцьцё паперы і заробкі супрацоўнікам рэдакцый.
Камэнтуючы пастанову, намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец адзначыў, што сьпісы дзяржаўных СМІ, якім аказваецца бюджэтная падтрымка, зацьвярджаюцца ўрадам штогод без якіх-небудзь конкурсаў.

Бастунец кажа, што сёлета агульная сума падтрымкі СМІ зь дзяржбюджэту складае каля 54 мільёнаў эўра, зь якіх 43 – гэта на фінансаваньне дзяржаўных тэлеканалаў.

Намесьнік старшыні БАЖ адзначае, што дадзеная пастанова Саўміна "добра ілюструе нядаўнія выказваньні міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага пра тое, што ў рынкавых умовах дзяржаўныя СМІ нібыта лёгка перамогуць недзяржаўныя".

3 жніўня Праляскоўскі заявіў: "Я ўпэўнены, што ў рынкавых умовах большасьць нашых газэт ("Советская Белоруссия", "7 дней" і іншыя) каменя на камені не пакінуць ад так званых незалежных газэт. Рэйтынгі нашых выданьняў нашмат вышэй, чым у так званых апазыцыйных газэт, а па колькасьці падпісчыкаў – гэта проста неба і зямля. Больш таго, нашы выданьні ў няпростае эканамічнае час у стане выйсьці на самаакупнасьць. Але мы трымаем невялікую падушку бясьпекі”, нагадвае БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG