Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі супраць арышту Бяляцкага ў Армэніі, Кіргізіі, Расеі і Ўкраіне


Пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага ў Варшаве

Пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага ў Варшаве

5 верасьня спаўняецца месяц з моманту арышту ў Менску кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі расцанілі гэты крок, як помсту ўладаў за праваабарончую дзейнасьць і спробу запалохаць грамадзянскую супольнасьць. Яны запатрабавалі неадкладна вызваліць праваабаронцу. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала Бяляцкага «вязьнем сумленьня».

5 верасьня Камітэт міжнароднамга нагляду за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (прадстаўнік Камітэту ў Армэніі -- Хэльсынская асацыяцыя) арганізуе акцыю ў абарону Алеся Бяляцкага, -- паведамляе сайт Armenia Today.

У гэты дзень у 14-15 гадзін каля амбасады Беларусі ў Ерэване будзе арганізаваны пікет з патрабаваньнем вызваліць праваабаронцу і спыніць крымінальны перасьлед у дачыненьні да яго.

Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага будуць адначасова арганізаваныя ў шэрагу краін -- Расеі, Украіне і Кіргізіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG