Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры ЭЗ: Менск павінен вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязьняў


Кэтрын Эштан і Радаслаў Сікорскі на саміце міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу ў Сопаце.
Кэтрын Эштан і Радаслаў Сікорскі на саміце міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу ў Сопаце.
Сёньня ў польскім Сопаце завяршыўся двухдзённы саміт міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу і дзяржаў-кандыдатаў на далучэньне да аб’яднанай Эўропы: Турэччыны, Македоніі, Чарнагорыі, Харватыі ды Ісьляндыі. У часе сустрэчы пад кіраўніцтвам Кэтрын Эштан размова вялася і пра сытуацыю ў Беларусі.

У часе выніковай прэсавай канфэрэнцыі пасьля завяршэньня нарады міністраў, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан заявіла, што пазыцыя 27 краінаў-чальцоў зьвязу што да Беларусі застаецца нязьменнай:

«Мы, канечне, адзначылі апошнія падзеі ў Беларусі — некаторыя заявы і захады, але паўтаруся, што мы патрабуем вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітычных зьняволеных. Гэта была і ёсьць нашая пазыцыя. Пазыцыя, якой мы будзем цьвёрда прытрымлівацца».
Паўтаруся, мы патрабуем вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітычных зьняволеных.

У часе спаткання былі абмеркаваныя таксама пытаньні дапамогі Лібіі, дачыненьні з Сырыяй ды далейшае супрацоўніцтва з краінамі — суседзямі Эўрапейскага зьвязу, у тым ліку падрыхтоўка да саміту Ўсходняга партнэрства ў Варшаве, што заплянаваны на канец верасьня.

«Мы на добрым шляху, што тычыцца прыняцьця важных рашэньняў пра пачатак перамоваў у справе стварэньня абшараў вольнага гандлю з Грузіяй і Малдовай, а таксама завяршэньня такіх перамоваў з Украінай», — заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Між тым 2 верасьня ў Беластоку старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк таксама закрануў тэму магчымых перамоваў з афіцыйным Менскам.

«Цяпер Эўразьвяз ні ў якім выпадку ня пойдзе на якія-кольвечы паразуменьні і перамовы (зь Беларусьсю — аўт.) ў крэдыт. Спачатку прэзыдэнт Лукашэнка павінен вызваліць усіх палітвязьняў, акрэсьліць будучыя ўмовы дзейнасьці незалежных арганізацый, незалежных мэдыяў, гарантваць свабоду навукі, перамяшчэньня. Калі гэта ўсё будзе зроблена, то Эўразьвяз, канечне, будзе адкрыты для супрацоўніцтва, супольных праектаў, у тым ліку і для эканамічнай падтрымкі», — сказаў Ежы Бузэк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG