Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў: «Лукашэнка не прыехаў у Душанбэ з-за занятасьці валютна-фінансавымі праблемамі»


Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч (чацьвёрты зьлева) на саміце СНД.

Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч (чацьвёрты зьлева) на саміце СНД.

Адмова Аляксандра Лукашэнкі прыехаць на саміт СНД ня кажа пра тое, што ён не задаволены дзейнасьцю Садружнасьці, паведаміў журналістам міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

«Яго няма, таму што ён заняты вострымі пытаньнямі, зьвязанымі з валютна-фінансавым рэгуляваньнем. Мы шкадуем, што яго тут няма, але тут прэм’ер-міністар, які надзелены ўсімі неабходнымі паўнамоцтвамі і праінструктаваны», — цытуе Сяргея Мартынава Інтэрфакс.

Кіраўнік беларускага МЗС паведаміў, што наступная сустрэча кіраўнікоў Расеі і Беларусі дакладна заплянаваная на саміце АДКБ ў сьнежні.

«Да сьнежня прапрацоўваецца яшчэ адна дата — правядзеньне ў канцы лістапада Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы. Пра гэта дамаўляліся прэзыдэнты на сустрэчы на поўдні. Думаю, яна будзе рэалізаваная», — сказаў Мартынаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG