Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эколягі: будаўніцтва Расеяй АЭС у Беларусі амаральнае


Чарнобыльскі шлях-2011
Чарнобыльскі шлях-2011
Эколягі зьвярнуліся да кіраўнікоў Расеі і Беларусі з патрабаваньнем адмовіцца ад будаўніцтва беларускай АЭС.

Адмовіцца ад будаўніцтва АЭС у Астраўцы запатрабавалі ў адкрытым звароце да кіраўнікоў Беларусі і Расеі ўдзельнікі Беларускай антыядзернай кампаніі і грамадзкія арганізацыі абедзьвюх краін. Аўтары дакумэнта, адрасаванага Аляксандру Лукашэнку і Дзьмітрыю Мядзьведзеву, падкрэсліваюць: праект беларускай АЭС супярэчыць інтарэсам грамадзян як Беларусі, так і Расеі.

Прадстаўнікі дзевяці грамадзкіх экалягічных арганізацый дзвьюх краін заявілі, што прапанаваныя Расіяй умовы "адкрытага каштарысу" прывядуць Беларусь да некалькіх мільярдаў "непрадбачаных" выдаткаў. Аляксандар Нікіцін, адзін з аўтараў адозвы, старшыня праўленьня экалягічнага праваабарончага цэнтру "Белона" (Санкт-Пецярбург), лічыць: "Выкарыстаньне часовых эканамічных цяжкасьцяў Беларусі дзеля прасоўваньня сваіх небясьпечных і эканамічна нявыгадных энергетычных тэхналёгій ня сведчыць аб высокай маральнай адказнасьці расейскага кіраўніцтва".

Эколягі звяртаюць увагу і на скандалы, зьвязаныя з расейскай дзяржкарпарацыяй "Расатам", у прыватнасьці на абрушэньне ахоўнага каўпака Ленінградзкай АЭС-2. На іх думку, гэта яшчэ раз пацьвярджае, што "Расатам" і яго структуры маюць сур'ёзныя праблемы сыстэмнага характару і ня могуць адказваць за якасьць сваіх аб'ектаў".

Адозву, ініцыяваную Беларускай антыядзернай кампаніяй, падпісалі: беларускае грамадзкае аб'яднанне "Экадом", аргкамітэт руху "Вучоныя за бязьядзерную Беларусь", Беларуская партыя "Зялёныя", рэгіянальная грамадзкая кампанія "Астравецкая АЭС — гэта злачынства", міжнародная група "Экаабарона!" (Расея), "Грынпіс Расеі", экалягічны праваабарончы цэнтр "Белона" (Санкт-Пецярбург), а таксама вядомыя расейскія эколягі Аляксандар Нікіцін, кіраўнік ЭПЦ "Белона", і Аляксей Яблакаў, кіраўнік Праграмы па ядзернай і радыяцыйнай бясьпецы Міжнароднага сацыяльна-экалягічнага саюзу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG