Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Сонечна...


..тэмпэратура – да 21 градуса цяпла.

Падзеі ў сьвеце


У Парыжы – аднаўленьне судовага працэсу над былым прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам

У Брусэлі – штомесячны брыфінг Генэральнага сакратара НАТО Андэрса Фог Расмусэна

У Маскве – прэзэнтацыя справаздачы экспэртнай групы «Антысэмітызм у Расеі ў 2010 годзе»

Падзеі ў Беларусі


У кнігарні «Логвінаў» (Менск, праспэкт Незалежнасьці, 37 а) у межах «Месяца нямецкай літаратуры» адбудзецца аўтарскі вечар паэта Алеся Разанава і прэзэнтацыя ягонай новай кнігі. Пачаітак а 19-ай.

У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек (Менск, вуліца Энгельса, 20) – фэстываль польскіх спэктакляў і анімацыйнага кіно «Лялька таксама чалавек»

Ёсьць нагода


Дзень нацыянальнага пісьменства і друку ў Беларусі.

Таксама ў гэты дзень


У 1991 годзе з'езд народных дэпутатаў СССР прыняў Дэклярацыю правоў і свабодаў чалавека

У гэты дзень нарадзіліся:

1638 – кароль Францыі Людовік XIV

1901 годзе – празаік і драматург Віталь Вольскі, сярод ягоных твораў – п'еса «Несьцерка»

1917 – Язэп Сажыч, Старшыня Рады БНР у 1982-1997 гг.

1946-- Фрэдзі Мэркюры, вакаліст і лідэр гурту «Queen

У гэты дзень памерлі:

1569 - Пітэр Брэйгель старэйшы, флямандзкі мастак

1919 - загінуў культавы пэрсанаж савецкай ідэалёгіі і пралетарскага фальклёру Васіль Іванавіч Чапаеў. Чырвоны камандзір не даплыў да процілеглага берагу ракі Ўрал, бо дагнала яго варожая куля.

1937 – Анатоль Дзяркач, паэт, сатырык і мэмуарыст.

1993 – Юліян Сямёнаў, аўтар палітычных дэтэктываў, стваральнік «Сямнаццаці імгненьняў вясны». І культавага савецкага вобразу Штырліца-Ісавева.

Цытаты на памяць


«Канцэрт — гэта не жывое выкананьне нашага албому. Гэта тэатральны спэктакль».

«Я ня буду рок-зоркай. Я буду легендай».

Фрэдзі Мэркюры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG