Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Незаконная літаратура” пра Бяляцкага


Віктар Сазонаў
Віктар Сазонаў
На гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава складзены адміністрацыйны пратакол — частка 2 артыкула 22.9: гэта незаконны выраб і распаўсюд незарэгістраваных выданьняў.

Сёньня праваабаронцу выклікалі ў аддзяленьне міліцыі “Цэнтар” на вул. Гараднічанскай ў Горадні. Яму сказалі, што справа перадаецца ў суд.

Віктар Сазонаў быў затрыманы 23 жніўня падчас пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Гэта адбылося ў Горадні ў гарадзкім парку. Мінакам раздавалі бюлетэнь “Прэзумпцыя”, спэцвыпуск прысьвечаны арышту Алеся Бяляцкага, прасілі падпісаць хадайніцтва, каб арыштаванаму зьмянілі меру стрыманьня. У пратаколе адзначана, што ўсе бюлетэні і хадайніцтвы былі надрукаваныя незаконным чынам, паведаміў Віктар Сазонаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG