Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ноч зь 1-га на 2-на верасьня ў Менск вярнуўся вязень Плошчы Дзьмітры Даронін. У 5:30 раніцы Дзьмітры адчыніў дзьверы карэспандэнтам "Свабоды".


Дзьмітры кажа, што на выбарах галасаваў за Някляева. На пытаньне "Ці пайшлі б зноў на Плошчу?" адказвае станоўча, хаця лічыць, што народ не гатовы да пераменаў.


Дзьмітры Даронін нарадзіўся 19 красавіка 1982 году ў Менску. Скончыў ПТВ № 8, да арышту працаваў сьлесарам на МАЗе. Рос у шматдзетнай сям’і, у якой васьмёра дзяцей. Быў затрыманы 14 сакавіка на працы і зьмешчаны ў ізалятар на Акрэсьціна. 22 сакавіка яму выстаўлена абвінавачаньне паводле арт. 293 Крымінальнага кодэксу — "Масавыя беспарадкі".

Асуджаны на тры з паловай гады калёніі агульнага рэжыму. Адбываў пакараньне ў віцебскай калёніі "Віцьба-3". Вызвалены 1 верасьня 2011 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG