Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
«Я бачыў сьпіс зь сямі памілаваных. Там было прозьвішча Мірзаянава», – заявіў Алег Гнедчык журналістам пасьля таго, як сыйшоў зь цягніка Ўнеча-Горадня, на якім дабіраўся са Шклова ў Менск.


Алег Гнедчык: «Да нас прыехалі і сказалі пісаць памілаваньне. Я сказаў што “не”. Яны сказалі, што можаце пісаць, што не прызнаеце сваёй віны».

«Я сваю віну не прызнаў. Але ў паперах напісана, што я памілаваны».

«Будзем змагацца па-першае з рэжымам і каб усе астатнія сябры, якія знаходзяцца там і ў другіх калёніях, хутка былі дома».

«Думаю, што праз 15-20 дзён усе будуць дома».

«Кажуць, што турма ламае чалавека. Але яна наадварот робіць яго мацней. Я стаў крыху мацней».



Гнедчыка вызвалілі вечарам 1 верасьня.


Алег Гнедчык

Нарадзіўся ў 1986 годзе. Сябра «Маладога фронту».

У 2003–2005 гг. затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі. У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў «МФ» у Менску.

У 2006 г. быў асуджаны на 12 сутак арышту за ўдзел у намётавым мястэчку.

Па справе 19 сьнежня быў затрыманы 6 студзеня. Да 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і быў адпушчаны. 25 сакавіка яму выставілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 14 траўня яго асудзілі на тры з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

31 жніўня ў лісьце на волю Мікола Статкевіч пісаў: «Цяпер пачалася новая хваля ціску на „дзекабрыстаў“ — спрабуюць прымусіць напісаць заявы пра памілаваньне і выступіць перад тэлекамэрай. Больш за ўсё дастаецца Гнедчыку... — ён ужо пабываў у ШЫЗА. Я хлопцам сказаў: „Можаце пісаць. Вам можна. Гэта мне нельга“. Але яны ня хочуць прызнаваць віну».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG