Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жонка Алеся Кіркевіча Надзея чакае мужа


Алесь Кіркевіч

Алесь Кіркевіч

Надзея Крапівіна, жонка палітвязьня, сказала Радыё Свабода, што яшчэ не размаўляла з мужам Алесем Кіркевічам. Пра яго вызваленьне яна даведалася з інтэрнэту.

Яна патэлефанавала ў калёнію ў Наваполацк, дзе сказалі, што яго павінны былі выпусьціць прыблізна а 18-й гадзіне. Але сам ён нічога пра сябе яшчэ не паведамляў, сказала Надзея. У любым выпадку ехаць ён будзе дахаты ў Горадню празь Менск, мяркуе яна. Жонка паведаміла, што мабільны тэлефон Алеся ляжыць дома, яго канфіскавалі ў палітвязьня яшчэ ў менскай «амэрыканцы».

Алесь Кіркевіч быў пакараны сёлета чатырма гадамі зьняволеньня за падзеі на Плошчы ў Менску 19 сьнежня 2010 году.

21:30 Алесь Кіркевіч выйшаў на сувязь

Жонка палітвязьня Алеся Кіркевіча Надзея Крапівіна паведаміла нашаму Радыё, што яна выяжджае ў Менск, каб сустрэцца там з мужам.

Паводле яе, Алесь выйшаў на сувязь, ён пацьвердзіў, што яго сапраўды выпусьцілі на волю з Наваполацкай калёніі. Ён спачатку набыў квіток на цягнік да Менску, але застаўся, паколькі было дамоўлена, што па яго са сталіцы прыедуць сябры.
Алесь Кіркевіч
Намесьнік старшыні «Маладога Фронту», кіраўнік яго Гарадзенскай філіі. Яму 21 год. Нарадзіўся ў Гародні ў сям’і гісторыкаў. Паступіў на гістарычны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэта, аднак вырашыў адкласьці вучобу дзеля палітычнай дзейнасьці.

Арыштаваны 28 студзеня пасьля ператрусу ў яго на кватэры і допыту ў Гарадзенскім КДБ па справе аб масавых беспарадках. Адвезены ў Менск і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Яму прад’явілі абвінавачаньне паводле часткі 2 артыкула 293 крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках.
XS
SM
MD
LG