Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Лукашэнка памілаваў яшчэ чатырох асуджаных удзельнікаў падзеяў 19 сьнежня 2010 года ў Мінску, перадае БелаПАН.

Паводле інфармацыі прэсавай службы Лукашэнкі, адпаведны ўказ падпісаны «пасьля разгляду прашэньняў гэтых грамадзян аб памілаваньні».

«Асуджаныя заявілі аб раскаяньні, прызнаньні віны, ўсьведамленьні супрацьпраўнага характару сваіх дзеяньняў і аб гатоўнасьці ў далейшым строга выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы.

Прозьвішчы памілаваных у афіцыйным паведамленьні не называюцца.

Як паведаміла Свабодзе праваабаронца Наста Лойка, ёй вядомыя імёны двух з чатырох памілаваных — гэта маладафронтавец Алесь Кіркевіч і Андрэй Пратасеня. Паводле інфармацыі «Нашай нівы», трэці памілаваны — Алег Гнедчык.

Па наяўнай інфармацыі, і экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў, Мікалай Статкевіч і Дзьмітрый Вус прашэньняў аб памілаваньні не падавалі. Маці Алега Гьнедчыка ўжо накрывае на стол

Андрэй Пратасеня. Першыя фотаздымкі на волі

Алесь Пратасеня: «Еду на аўтавакзал сустракаць брата»

Жонка Алеся Кіркевіча Надзея чакае мужа
Андрэй Пратасеня
Нарадзіўся 12 сьнежня 1981 года. Скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Белдзяржуніверсітэту. Працаваў праграмістам. Сябра АГП.

Быў валантэрам у агітацыйнай кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.

Затрыманы 9 лютага 2011 года. Яму прад’яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 293 крымінальнага кодэкса – “актыўны ўдзел у масавых беспарадках”. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.
Алесь Кіркевіч
Намесьнік старшыні «Маладога Фронту», кіраўнік яго Гарадзенскай філіі. Яму 21 год. Нарадзіўся ў Гародні ў сям’і гісторыкаў. Паступіў на гістарычны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэта, аднак вырашыў адкласьці вучобу дзеля палітычнай дзейнасьці.

Арыштаваны 28 студзеня пасьля ператрусу ў яго на кватэры і допыту ў Гарадзенскім КДБ па справе аб масавых беспарадках. Адвезены ў Менск і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Яму прад’явілі абвінавачаньне паводле часткі 2 артыкула 293 крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках.
Алег Гнедчык
Нарадзіўся ў 1986 годзе. Сябра «Маладога фронту».

У 2003—2005 гг. затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі. У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў «МФ» у Менску.

У 2006 г. быў асуджаны на 12 сутак арышту за ўдзел у намётавым мястэчку.
Затрыманы 6 студзеня. Да 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і быў адпушчаны. 25 сакавіка вылучанае абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Утрымліваецца ў турме на вуліцы Валадарскага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG