Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве затрымалі дэмакратычных актывістаў


Па 18-й гадзіне ў Барысаве міліцыя затрымала дэмакратычных актывістаў Мікалая Пахабава і Анатоля Аскерку. Яны зьбіралі подпісы ў падтрымку правядзеньня ў Барысаве Народнага сходу.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў дэмакратычны актывіст Віктар Івашкевіч:

«Пахабаў і Аскерка мелі пры сабе падпісныя лісты, а таксама інфармацыйныя матэрыялы. Міліцыянты праверылі іх дакумэнты і прапанавалі паехаць у аддзяленьне міліцыі. Аскерка паведаміў мне пра гэта з мабільнага тэлефону. Але цяпер у абодвух актывістаў тэлефоны адключаныя. Аскерка пасьпеў сказаць, што тэлефоны ў іх забіраюць міліцыянты».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG