Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: гэта тыповая школа. І блізка да дому.


Мікола Лукашэнка, сын Аляксандра Лукашэнкі
Мікола Лукашэнка, сын Аляксандра Лукашэнкі
Выбар школы для навучаньня сына Мікалая быў зроблены з прычыны яе блізкасьці да дому, заявіў Аляксандар Лукашэнка,
наведваючы гэтую школу 1 верасьня, цытуе БелаПАН прэс-службу Лукашэнкі.

Лукашэнка наведаў інфармацыйна-мэтадычны кабінэт, спартыўны і актавая залі, басэйн, сталоўку, пабываў у клясах, дзе навучаюцца дзеці пачатковай, старэйшай школы, у групах падоўжанага дня. Зайшоў Аляксандр Лукашэнка і ў кабінэт, дзе будзе вучыцца яго малодшы сын Мікалай, і папрысутнічаць на першым уроку сына. Лукашэнка адзначыў, што па такім тыпе і трэба ўладкоўваць школы ў аграгарадках. "Кампактна, без празьмернасьцяў. Гэта адзін з тыповых узораў школы» - сказаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG