Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Бандарэнку адправілі ў калёнію


Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка
Каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнку адправілі з ізалятара на Валадарскага ў Магілёўскую калёнію № 15. Гэтыя зьвесткі пацьвердзіў дзяжурны ізалятара. Калі Бандарэнку даставяць у калёнію, дзяжурны не паведаміў.

Зьміцер Бандарэнка месяц таму перанёс апэрацыю на хрыбетніку і ляжаў спачатку ў 5-м клінічным шпіталі, а потым у Рэспубліканскім турэмным шпіталі, што цяпер на тэрыторыі ізалятара на вуліцы Валадарскага. Жонку вязьня Вольгу Бандарэнку адміністрацыя ізалятара запэўнівала, што яго будуць перавозіць у калёнію на адмысловым транспарце ў ляжачым стане. 6 верасьня Вольга Бандарэнка зьбіраецца наведаць магілёўскую калёнію, каб даведацца, як яе муж перанёс этапаваньне.

Зьміцер Бандарэнка асуджаны на 2 гады зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня. Нядаўна вязень падаў прашэньне аб зьмене яму меры стрыманьня ў сувязі з тым, што ён адбыў чвэрць прызначанага судом тэрміну. Адміністрацыя «Валадаркі» на гэта казала, што для зьмены меры стрыманьня патрэбная характарыстыка на Бандарэнку, якую можна атрымаць толькі ў месцы адбыцьця пакараньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG