Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Псыхоляг Міцкевіч: «У такіх сытуацыях іншыя дзеці ў клясе адчуваюць дыскамфорт»


Як уплывае на школьнікаў і настаўнікаў сытуацыя, калі адзін зь дзяцей у клясе адрозьніваецца ад іншых паводле сацыяльнага альбо маёмаснага стану сваіх бацькоў? Напрыклад, гэта дзіцё вялікага начальніка альбо багатых бацькоў. Як дзеці і настаўнікі могуць рэагаваць на тое, што яго прывозяць у школу на дарагой ці службовай машыне, у яго ёсьць рэчы, якіх няма ў іншых школьнікаў?

Вядучы псыхоляг Менскага гарадзкога цэнтру сацыяльнага абслугоўваньня сям’і і дзяцей Жанна Мацкевіч лічыць, што праблема такая ёсьць.

Міцкевіч: «Гэта праблема сацыяльнага падзелу, яна ёсьць, і ўва ўмовах сацыяльнага крызісу стане яшчэ больш складанай. Дзякуй Богу, што ўвялі школьную форму і яна нівэліруе неяк адрозьненьні ў адзеньні. І, вядома, дзеці адчуваюць сябе ніякавата, яны адчуваюць дыскамфорт і пераносяць яго на адносіны з бацькамі. Яны могуць сказаць: я таксама хачу, як Вася, Пеця, Коля, якіх бацькі прывозяць на дарагой машыне, купляюць яму айпод і гэтак далей».

Цыганкоў: «А што можна зрабіць у такой сытуацыі? Асобныя школы для дзяцей начальнікаў і багатых?».

Міцкевіч: «Я не лічу, што гэта трэба рабіць. Будзе яшчэ горш. Я лічу, што дзейнасьць школы павінна быць накіравана на тое, каб у ёй панаваў дух ведаў, творчасьці і таленту чалавека. Тады маёмасныя адрозьненьні робяцца менш значнымі, і дзеці бачаць багацьце чалавека ў яго таленце, здольнасьцях і ўменьнях».
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG