Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе і як вучыліся дзеці іншых кіраўнікоў дзяржавы


Коля Лукашэнка

Коля Лукашэнка

Малодшы сын прэзыдэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка будзе вучыцца ў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школе Менскага раёну. «Свабода» вырашыла нагадаць, дзе і як вучыліся дзеці іншых кіраўнікоў дзяржавы.






Шушкевіч: «Сын хадзіў у звычайную сярэднюю школу»


Станіслаў Шушкевіч на знакамітай жнівеньскай сэсіі ў 1991 годзе стаў выканаўцам абавязкаў Старшыні ВС, а праз некалькі тыдняў, у верасьні, быў абраны першай службовай асобай дзяржавы, Старшынём Вярхоўнага Савету. У тым жа верасьні ягоны сын Станіслаў пайшоў у першую клясу звычайнай сярэдняй школы ў Менску. Натуральна, ніякай аховы, ніякіх адмысловых умоваў для сына сьпікера парлямэнту не стваралася.

Шушкевіч: «Гэта была школа нумар 32 з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы, і знаходзілася яна даволі далёка ад нашай кватэры, на вуліцы Жудро. Сваякі, мама ці бабуля, спачатку яго падвозілі, зрэдку мне ўдавалася яго падвезьці на службовай машыне».

Зрабіўшыся Старшынём Вярхоўнага Савету, спачатку я жыў у двухпакаёўцы на вуліцы Адоеўскага. Гарбачоў тады абураўся, што ня можа пазваніць мне па спэцсувязі, бо там ніякай спэцсувязі не магло быць. Потым, калі я пераехаў у трохпакаёвую кватэру па праспэкце Машэрава, там ужо была сувязь і сядзелі 1–2 ахоўнікі«.

Сын Станіслава Шушкевіча пазьней паступіў у БДУ на эканамічную спэцыяльнасьць, цяпер працуе ў Менску.


Мечыслаў Грыб: «Ніякіх адмысловых школаў для начальства ці для багатых тады не было»


Мечыслаў Грыб быў старшынём Вярхоўнага Савету ад лютага 1994 году, калі замяніў на гэтай пасадзе Станіслава Шушкевіча, да восені 1995 году, калі быў сфармаваны склад новага парлямэнту.

Грыб: «Калі я быў старшынём Вярхоўнага Савету, мае дзеці былі студэнтамі. Дачка вучылася на юрыдычным факультэце ў БДУ, а сын — у ад’юнктуры Віцебскага мэдыцынскага».

Да гэтага, калі ад 1991 да 1994 году Грыб быў старшынём парлямэнцкай камісіі, ягоная дачка хадзіла ў звычайную менскую школу. «Ніякіх адмысловых школаў для начальства ці для багатых тады не было», — кажа Грыб.

Як за старшынём Вярхоўнага Савету за мной была замацаваная адна службовая машына «Мэрсэдэс-300», якая належала сакратарыяту Вярхоўнага Савету. Потым далі старэнькую «Волгу» для сям’і, для «першай лэдзі». Праўда, карысталася яна ёй вельмі рэдка.

Грыб: «Уся служба аховы старшыні Вярхоўнага Савету тады складалася з 7 чалавек. Ніякай аховы для сям’і не было. Я тады жыў у дзяржаўнай рэзыдэнцыі ў Драздах. Лукашэнка там даўно ўжо ўсё перабудаваў, але я там ня быў і на свае вочы ня бачыў, як цяпер выглядае рэзыдэнцыя кіраўніка дзяржавы».


Коля ідзе ў сельскую школу

Псыхоляг Міцкевіч: «У такіх сытуацыях іншыя дзеці ў клясе адчуваюць дыскамфорт»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG