Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азараў: Паўнавартаснае сяброўства Ўкраіны ў Мытным саюзе амаль нерэальнае


Мікалай Азараў
Мікалай Азараў
Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў заявіў, што ягоная краіна цалкам ня ўступіць у Мытны саюз, бо гэтаму перашкаджае яе сяброўства ва Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі.

"Калі нам уступаць у Мытны саюз, нам трэба перагледзець абсалютна ўсе пагадненьні з УГА, гэта рэальна? Гэта абсалютна нерэальна", – заявіў Азараў на лекцыі ў Кіеўскім нацыянальным унівэрсытэце ім. Шаўчэнкі.

Менавіта таму, па словах прэм'ера, Украіна прапанавала супрацоўніцтва па формуле "3 +1".

У Мытны саюз цяпер уваходзяць Расея, Беларусь і Казахстан.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў раней заявіў, што нягледзячы на зацікаўленасьць ва ўступленьні Украіны ў Мытны Саюз, Расея ня можа пагадзіцца на яе ўключэньне ва ўвязцы з рознага роду формуламі.

"Мы ня можам пагадзіцца на падключэньне Ўкраіны па нейкіх там формулах: "тры плюс адзін", "мы дваццаць дакумэнтаў падпішам, а трыццаць ня будзем". Не", – заявіў Мядзьдзедеў.

У сваю чаргу прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў , што неабходна знайсьці кампраміс у пытаньнях супрацоўніцтва з Мытным саюзам.

"У нас ёсьць свая ўласная пазыцыя, якая прадугледжвае абарону ўкраінскіх нацыянальных інтарэсаў. Мы абвясьцілі палітыку нацыянальнага прагматызму: таму пазыцыі заўсёды былі, ёсьць і будуць, але, безумоўна, нам трэба шукаць кампрамісы ", – сказаў Януковіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG