Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ: Добра, што Менск хоча апублікаваць стабілізацыйны плян


Міжнародны валютны фонд (МВФ) пазытыўна ўспрыняў рашэньне ўладаў Беларусі апублікаваць сваю стратэгію макраэканамічнай стабілізацыі, але пакуль ня можа ацаніць яе ўплыў на эканоміку, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на пастаяннага прадстаўніка МВФ у Беларусі Натальлю Калядзіну.

«Але, каб ацаніць значэньне пакета мер эканамічнай палітыкі і яго ўплыву на эканоміку, нам неабходна больш падрабязная інфармацыя» – сказала прадстаўнік МВФ. «Абвешчаная частковая лібэралізацыя таргоў замежнай валютай зьяўляецца крокам у правільным напрамку, але неабходна зрабіць валютны рынак сапраўды вольным, каб яго ўдзельнікі не паддаваліся ўмяшаньню з боку ўладаў. Важна без прамаруджаньня ўніфікаваць абменныя курсы ва ўсіх сэгмэнтах рынку».

«Мы таксама з задавальненьнем адзначаем абвешчаны ўладамі намер устрымлівацца ад неапраўданай грашова-крэдытнай экспансіі» – дадала Калядзіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG